22 снежня ў Беларусі будуць дажджы
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У чацвер, 22 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы часам прагназуюцца ападкі — пераважна дождж. Удзень у многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі будзе слабы туман, на дарогах галалёдзіца, уначы ў асобных раёнах галалёд. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+3, удзень чакаецца ад 0 да 3 цяпла.