1937 vs 2025: ці можна параўноўваць падзеі мінулага і дзён сённяшніх — эфір

Леанід Смілавіцкі

Леанід Смілавіцкі

Гады бальшавіцка-камуністычнага тэрору небеспадстаўна лічацца трагічнай старонкай у гісторыі усіх нацый і народаў былога СССР. Не абыйшла бокам рэпрэсійная машына сталінскага рэжыму і беларусаў. А лічба “1937” нібыта ўвасобіла ў сабе ўсю трагедыю тых крывавых часоў. Трагедыю, якую беларуская нацыя, такое адчуванне, не да канца адрэфлексавала і ўсвядоміла. Бо інакш як можна патлумачыць тое, што мы дапусцілі ў сябе фактычна паўтарэнне тых падзей, але ўжо ў незалежнай Беларусі. Магчыма, новая кніга “Беларусь 1937 год: праўдзівая гісторыя” беларускага гісторыка з Ізраіля Леаніда Смілавіцкага менавіта пра гэта. Кніга, якую ён пісаў пад гукі паветранай трывогі і выбухаў…

1937 vs 2025: ці можна параўноўваць падзеі мінулага і дзён сённяшніх — эфір

Што яшчэ мы не ведаем пра 1937 год у Беларусі, чаму вырашыў аўтар звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці сапраўды ёсць паралелі паміж падзеямі 1937 года і тым, што Беларусь перажывае сёння, ці можна параўноўваць мінулыя рэпрэсіі і сённяшнія? Як гэта — жыць ва ўмовах вайны і пісаць пра падзеі, якія папярэднічалі найбольшай вайне мінулага стагодзя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.