17-гадовы ўкраінец, вывезены з Марыупаля, вярнуўся ва Украіну
Багдан Ярмохін з сястрой — ва Украіне! / Калаж Еўрарадыё
Багдан Ярмохін вярнуўся ва Украіну. 17-гадовы сірата, якога вывезлі з акупаванага Марыупаля і хацелі натуралізаваць у Расіі, змог знайсці дарогу дадому.
Каб не вяртаць Ярмохіна, расійскія ўлады нават выпісалі яму павестку ў войска. Але сітуацыя стала выглядаць зусім дрэнна. І яны перадумалі.
Шлях на Радзіму прайшоў праз Беларусь: у Мінску Багдана сустрэла яго старэйшая сястра, якая аформіла апеку над ім. На фота за спінамі герояў лунае БЧБ-сцяг — так цяпер выглядаюць беларуска-ўкраінскія памежныя пераходы на баку Украіны.