З'явіліся здымкі з пахавання Алеся Пушкіна
Пахаванне Алеся Пушкіна / Фэйсбук, Vecny Zasciankovec
У сацсетках з'явіліся фатаздымкі з пахавання мастака-палітвязня Алеся Пушкіна. Яго пахавалі сёння на радзіме — каля вёскі Бобр Крупскага раёна.
Як распавядала Еўрарадыё, на развітанне з Пушкіным сабралося каля сотні чалавек — як мясцовыя жыхары, так і людзі з розных мясцін Беларусі. Ад дома да царквы яго труну неслі на руках.
Мастак памёр у ноч на 11 ліпеня ў рэанімацыі падчас аперацыі: спынілася сэрца. Пушкін быў асуджаны на пяць гадоў зняволення за сваю творчасць. Ён вярнуўся на радзіму, ведаючы, што на яго пачалі крымінальную справу.