ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі ў сувязі з украінскай сітуацыяй

Паводле інфармацыі міністэрства фінансаў ЗША, якія перадае ВВС, для "Газпрама" і "Транснафты", у прыватнасці, стаў больш жорсткім доступ да замежнага фінансавання. 

Як інфармавала Еўрарадыё, раней сёння новы спіс санкцый супраць Расіі апублікаваў Еўрасаюз. У спіс ЕС трапілі расійскія кампаніі "Раснафта", "Транснафта" і "Газпрамнафта". 

Новыя санкцыі закрануць таксама "Уралвагонзавод", "Абаронпрам" і Аб'яднаная авіябудаўнічыя карпарацыя — ім забаранілі даўгавое фінансаванне. 

Рашэннем Еўрасаюза абмяжоўваюцца пазыкі для Ашчадбанка, ВТБ, Газпрамбанка, ВЭБ і Рассельгасбанка.

Фота — АР