ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: палітвязні ў абмен на паслабленне санкцый

Аляксандр Лукашэнка / PAP
Лукашэнка ўсё больш паспяхова спрабуе гандлявацца з ЗША. У яго ўжо нібыта была сустрэча з топавым амерыканскім дыпламатам, піша The New York Times. Больш за тое: гаворка ідзе пра магчымую здзелку паміж Мінскам і Вашынгтонам.
На гэтым тыдні Беларусь вызваліла некалькіх палітвязняў, за якімі прыязджаў асабіста намеснік памочніка дзяржсакратара Крыс Сміт. Паводле выдання, сярод яго непублічных сустрэч была і размова з Лукашэнкам. Сам Сміт казаў, што беларускі палітык "не атрымаў нічога ўзамен" за вызваленне людзей на гэтым тыдні.
Калі Сміт прыехаў у Вільню, ён сустрэўся з прадстаўнікамі іншых заходніх краін і распавёў ім падрабязнасці.
Па версіі крыніц газеты, цяпер рыхтуецца вялікая ўгода, у рамках якой Лукашэнка вызваліць "мноства палітычных зняволеных, уключаючы знакамітых". Узамен ЗША аслабяць санкцыі супраць беларускіх банкаў і экспарту калію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.