ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх кампаній
ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць прадстаўніклў Беларусі і Расіі. Пра іх паведаміла супрацоўніца Белага дома Кейт Бэдынгфілд.
У "чорны спіс" трапяць 120 расійскіх і беларускіх кампаній з абароннага, аэракасмічнага і марскога сектараў эканомікі.
Па словах Бедынгфілд, гэтыя кампаніі "больш не могуць атрымліваць перадавыя тэхналогіі ЗША без ліцэнзіі, у якой будзе адмоўлена ў большасці, калі не ва ўсіх выпадках".
Пад санкцыі трапяць КДБ Беларусі, спецпадраздзяленне "Альфа" і ўнутраныя войскі.