ЗША аб'явілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на $1,2 млрд
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
ЗША аб'явілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на $1,2 млрд. У яго ўвайшлі дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны, боепрыпасы да іх, а таксама абсталяванне для інтэграцыі заходніх сістэм СПА ва ўкраінскую, боепрыпасы для барацьбы з дронамі, 155-мм артылерыйскія снарады ды іншае.
З заявы Пентагона вынікае, што зброя паступіць не з запасаў Мінабароны ЗША, а яе закупляюць у вытворцаў або партнёраў.