Зняволены журналіст Анджэй Пачобут захварэў на каранавірус
Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у жодзінскім СІЗА, перадаў на волю, што захварэў на каранавірус, паведамляе БАЖ.
Гэтую інфармацыю Пачобут змог перадаць праз некалькіх зняволеных, даўшы згоду на яе распаўсюд.
Пачобута затрымалі па "справе палякаў" увесну 2021-га. Напрыканцы траўня тры жанчыны, затрыманыя па гэтай справе — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава былі вывезеныя з Беларусі ў Польшчу. Пачобут, як і старшыня непрызнанага ўладамі “Саюза палякаў Беларусі” Анжаліка Борыс, выязджаць адмовіўся.