Жыхара Салігорска затрымалі за перапіску з батальёнам "Тэрор"
Затрыманы салігорац / відэа сілавікоў
У Салігорску сілавікі затрымалі мясцовага жыхара за перапіску з прадстаўніком батальёна "Тэрор", які абараняе Украіну. Відэа з затрыманым мужчына з'явілася ў тг-канале сілавікоў.
У відэароліку дэманструюцца скрыншоты перапіскі. Сам салігорац кажа, што паведаміў прадстаўніку добраахаотніцкага батальёна сваю вайсковую спецыяльнасць і тэрмін службы. "Пасля гэтага яны хацелі мяне завербаваць для ўдзелу ў ваенных дзеяннях", — заяўляе мужчына на відэа.
Таксама ён паведамляе, што яму "свеціць артыкул за здраду дзяржаве і за найміцтва" (артыкулы 356 і 133 КК).