Жыхара Рэчыцы затрымалі за паказ палавога органа і абразу Лукашэнкі
Хлопец з Рэчыцы / тг-канал сілавікоў
У Рэчыцы затрымалі хлопца, які трос палавым органам і абражаў Лукашэнку. Пра гэта паведамляе тг-канал, блізкі да сілавікоў.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўвесну. Кампанія прыпаркавала машыну на паркоўцы каля школы мастацтваў. Маладыя людзі выпівалі і слухалі хіты расійскага гурта "Рукі ўверх". Пад песню "Крошка мая" адзін з хлопцаў зняў штаны і майткі і стаў дэманстраваць усім свой палавы орган. Таксама ён выгукнуў: "Міліцыя — пі***асы!" і "Лукашэнка — пі***ас!".
Затрымалі хлопца праз паўгода. Яго дом штурмавалі не менш за пяць амапаўцаў.
На затрыманага пачалі крымінальную справу.