Жыхар Клецкага раёна пайшоў праз чыгунку перад лакаматывам і загінуў

Жыхар Клецкага раёна пайшоў праз чыгунку перад лакаматывам і загінуў

У Баранавіцкім раёне на перагоне Клецк — Русіно на чыгунцы загінуў 23-гадовы мужчына. З невядомай прычыны жыхар Клецкага раёна вырашыў перайсці праз рэйкі перад лакаматывам цягніка, які рухаўся. На сігналы, якія падаваў машыніст, ён не рэагаваў. У выніку, траўмы, якія атрымаў мужчына, аказаліся смяротнымі, інфармуе Intex-press.

Міліцыянеры не выключаюць, што вясковец мог быць у стане алкагольнага ап'янення. Да таго ж побач знайшлі двухлітровую бутэльку з півам. Прызначаныя экспертызы.