Журналісты CNN змаглі зняць, як украінцы запускаюць дальнабойныя дроны па Расіі

Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік / CNN
Журналісты амерыканскага тэлеканала CNN здолелі зняць працу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія запускаюць дальнабойныя дроны па Расіі. Пра гэта расказвае Hromadske. У кадр патрапіў запуск украінскага беспілотніка "Лютий" у канцы верасня. У тую ноч ён атакаваў склад боепрыпасаў у Катлубане Валгаградскай вобласці. Адлегласць да мэты склала больш за 600 кіламетраў.
Адзін з камандзіраў падраздзялення, які кіраваў атакай — ваенны з пазыўным Вектар — распавёў журналістам, што асабіста кантраляваў ужо больш за 500 такіх удараў па Расіі. Паводле яго слоў, мэтай атак з'яўляецца склады боепрыпасаў, а таксама цягнікі з іранскімі ракетамі, якія прыбылі ў РФ. Яго падраздзяленне, у прыватнасці, правяло маштабную атаку на склад у Таропцы ў Цвярской вобласці.
Пры гэтым украінскія вайскоўцы прызнаюць, што расійская супрацьпаветраная абарона адбівае шматлікія напады беспілотнікаў. Эфектыўнасць украінскіх атак была б вышэйшай, калі б ЗША дазволілі Украіне біць углыб расійскай тэрыторыі заходнім узбраеннем, дадаў Вектар.
Журналісти CNN показали екслюзивні кадри запуску українського безпілотника «Лютий» по росії у вересні цього року. Тоді було уражено склад з боєприпасами у Котлубані, що у Волгоградській області pic.twitter.com/t52EGtcVKm
— hromadske (@HromadskeUA) October 17, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.