Журналіст КП Генадзь Мажэйка з СІЗА віншуе міністраў з прафесійнымі святамі

Зняволены журналіст "Комсомольской правды" Генадзь Мажэйка прыдумаў, як ажывіць шэрыя будні ў СІЗА. Ён віншуе з прафесійнымі святамі міністраў і кіраўнікоў іншых ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. І радуецца, уяўляючы іх рэакцыю, калі яны бачаць адрас адпраўніка на канверце.
Пакуль што Мажэйка не атрымаў ніводнага адказу на такія лісты.
Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго "Комсомольская правда в Беларуси" апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зельцара, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з чэкістамі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.