Затрыманы мужчына, які нанёс жонцы 17 удараў нажом
Затрыманы 31-гадовы мужчына, які ў Брэсце ўначы 13 красавіка падчас сваркі нанёс жонцы 17 удараў кухонным нажом. 32-гадовую жанчыну, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, шпіталізавалі, яна ў рэанімацыі.
Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, супрацоўнікі крымінальнага вышуку зламысніка знайшлі ў горадзе на тэрыторыі аднаго з садовых таварыстваў. Ён не аказваў супраціўлення міліцыянерам і не спрабаваў уцячы. Міліцыя выказвае падзяку грамадзянам, якія дапамаглі ў пошуку мужчыны.
Крымінальную справу распачалі па артыкулах — "замах на злачынства" (ч. 1 арт. 14 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь) і "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю" (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК). Следчыя высветляць усе абставіны здарэння, матывы ўчынку мужчыны.