Зачыстка мастацтва: з чым застанецца Беларусь — стрым з Паповым
Пасля падзей 2020 года і рэпрэсій беларускага рэжыму з краіны вымушаныя былі з’ехаць шмат творчых людзей: літаратараў, музыкантаў, мастакоў, скульптараў… Тыя, хто застаўся ў Беларусі, не апусцілі рукі і працягваюць працаваць. Але з тым, каб данесці вынікі сваёй працы да грамадскасці, узнікаюць праблемы. Так, з выставы "Арт-Мінск" раптоўна знялі работы 40 мастакоў…
Як рэпрэсіі і цэнзура ўплываюць на культурнае жыццё Мінска і Беларусі? Ці магчыма творцу данесці сваю працу да “спажыўца”? Што чакае беларускую культуру, калі сітуацыя не зменіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арганізатар выстаў Дзмітрый Папоў.