Забастоўка як здрада дзяржаве — як такое магчыма?
Размовы пра тое, што ніякая рэвалюцыя не здабудзе перамогі без шырокай падтрымкі рабочымі беларускіх заводаў і прадпрыемстваў, вядуцца даўно. Але да апошняга часу гэтая частка грамадства актыўна далучацца да пратэставага руху не спяшала. Пакуль не пачаліся размовы пра падрыхтоўку агульнабеларускай забастоўкі. І адразу ў цэхі прыйшлі сілавікі, пачаліся затрыманні найбольш заўважных і актыўных работнікаў.
Ці сапраўды пагроза агульнабеларускай забастоўкі рэальная? Як затрыманні і абвінавачванні рабочых актывістаў у здрадзе дзяржаве паўплывалі на настроі рабочых? Ці ёсць адзінства сярод лідараў рабочага пратэсту? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар ініцыятывы “Рабочы рух” Юрый Рававы.