За рэкламу БАДаў-пустышак затрымалі каля 100 чалавек

Пажылая жанчына, фота ілюстрацыйнае / unsplash
За рэкламу БАДаў-пустышак у Беларусі затрымалі каля ста чалавек. Курыравай групу грамадзянін Расіі, які раней меў судзімасць за парушэнне антынаркатычнага заканадаўства.
Затрыманыя прадавали "прэпараты з Алтая", якія праходзілі як харчовая прадукцыя ці біялагічна актыўныя дадаткі. Каб тавар добра разыходзіўся, яго актыўна рэкламавалі ў газетах, праводзіліся прэзентацыі, ствараліся сайты-аднадзёнкі. Часам у "прэпаратах", якія прадавалі беларусам, не было нават абацянага "канцэнтрата пантаў алтайскага марала", які нібыта выкарыстоўваецца ў традыцыйнай медыцыне Алтая — яго замянялі крухмалам.
Кол-цэнтры, праз якія былі арганізаваныя продажы, адначасова праверылі ў Мінску, Баранавічах, Барысаве і Бабруйску. У "шпаргалках" аператараў кол-цэнтра былі падказкі, што казаць, калі патэнцыйны кліент кажа, што "падумае" ці прызнаецца, што ў яго няма грошай.
Ахвярамі махляроў сталі дзясяткі тысяч беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.