За грашыма да Пуціна: як хутка Масква перастане плаціць Лукашэнку — эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Цягам 6 месяцаў бягучага года ў ІТ-індустрыі Беларусі стала на 100 кампаній больш. Увогуле ж, у гэтай галіне рост назіраецца нязменна і такіх кампаній у краіне ўжо 4 тысячы. У прынцыпе, у эканоміцы Беларусі паўсюдны рост – расце інфляцыя, растуць кошты на прадукты. Чыноўнікі кажуць, што і рост заробкаў не спыняецца, але ў людзей наконт праўдзівасці лічбаў “сярэдняга заробку” ўсё ж маюцца пытаннечкі. А яшчэ расце колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць на вайну, курс долара і колькасць мігрантаў. Вось толькі колькасць здабытай нафты ў беларускіх нетрах нешта расці адмаўляецца.
Чаму пры росце золатавалютных рэзерваў, заробкаў і агульным эканамічным росквіце Лукашэнка па-ранейшаму вымушаны прасіць у Пуціна грошай на “падтрымку штаноў”? Што стаіць за лічбамі пра рост колькасці ІТ-кампаній у Беларусі і як гэта ўплывае на бюджэт краіны? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расійскай арміі? І што адбываецца на рынку валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.