За данат 1 еўра беларус выплаціў па ўказанні сілавікоў 500 еўра
Віцяблянін, які пакаяўся за данат у 1 еўра / тг-канал сілавікоў
ТГ-канал віцебскіх сілавікоў расказаў чарговую гісторыю пра "пакаянне" за данаты, заўважыла "Віцебская вясна". Асабліва ўражваюць прапорцыі "пакаяння".
Мужчына. якога паказваюць з заблюраным тварам, кажа, што ў 2021 годзе ахвяраваў на данаты 1 еўра. Потым ён, нібыта, раскаяўся і прыйшоў павініцца ў міліцыю. Пасля размовы з сілавікамі ён "дабраахвотна ахвяраваў" 500 еўра на рахунак установы аховы здароўя.
Такім чынамі, "кампенсацыя" была ў 500 разоў большая за данат.
Праваабаронцы нагадваюць, што такое "ахвяраванне" не гарантуе вызваленне ад крымінальнай адказнасці. Вядомыя выпадкі, калі людзей судзілі нават пасля выплаты "ахвяравання".