З-за вадамёта завялі справу аб гвалце супраць супрацоўніка міліцыі

З-за вадамёта завялі справу аб гвалце супраць супрацоўніка міліцыі

З-за вадамёта, што зламаўся 4 кастрычніка ў Мінску, як лічыцца, з-за дзеянняў пратэстоўцаў, распачалі крымінальную справу аб... гвалце супраць супрацоўніка міліцыі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў пракурор горада Мінска Алег Лаўрухін. Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята, паколькі "за рулём гэтай спецмашыны знаходзіўся супрацоўнік [міліцыі]".

4 кастрычніка падчас Марша вызвалення палітвязняў вадамёт спрабаваў паліваць пратэстоўцаў, але яны змаглі адкрыць дзверку і "разукамплектаваць" яго. "Гэтыя дзеянні..., накіраваныя на перашкоду гэтай дзейнасці [міліцыянера], кваліфікуюцца як гвалт у дачыненні да супрацоўніка ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў", — паведаміў пракурор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.