З тэрарыстамі будуць ваяваць украінскія афіцэры з баявым вопытам у Іраку

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на каардынатара групы "Інфармацыйнае супраціўленне" Дзмітрыя Тымчука, у штаб "прыйшлі людзі, якія маюць вопыт таго ж Іраку, гэта ўжо не кабінетныя і паркетныя генералы, а людзі, якія рэальна працавалі ў падобных сітуацыях, і гэта дае пэўныя надзеі".



Нагадаем, антытэрарыстычная аперацыя, якую ўжо месяц праводзяць украінскія сілавікі, пакуль не дала пазітыўных вынікаў. Прарасійскія баевікі па-ранейшаму кантралююць шэраг гарадоў у Данецкай і Луганскай абласцях, захопліваюць новыя, атакуюць калоны і блокпасты ўкраінскіх вайскоўцаў. Эксперты нярэдка вінавацілі ў гэтым кіраўнікоў антытэрарыстычнай аперацыі.
 

Фота — Reuters