Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Рашэнне Польшчы цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў адказ на вучэнні “Захад-2025”, міграцыйны крызіс на мяжы, затрыманне манаха Гавэла, нежаданне вызваляць незаконна асуджанага палітвязня Анджэя Пачобута і шмат што яшчэ атрымала шырокі рэзананс. І тыя з Мінска, хто яшчэ нядаўна казаў пра тое, як на іх не ўплываюць санкцыі, пабеглі скардзіцца на дзеянні Варшавы ў ААН. Сваю незадаволенасць дзеяннямі польскіх уладаў выказалі з Масквы. Дайшло нават да Пекіна: міністр замежных спраў Кітая 15 верасня прыехаў у Варшаву. І ўсё гэта на фоне перамоў Вашынгтона з Лукашэнкам, вызвалення з прымусовай дэпартацыяй палітвязняў наўзамен замарозкі пэўных санкцыій і расійскіх атак беспілотнікаў на краіны ЕС.
Ці закрыла б Польшча мяжу з Беларуссю без узгаднення гэтага дзеяння з Трампам і чаго з гэтай нагоды чакаць ад перамоў з кітайскім міністрам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам, калі да перамоўнага працэсу не далучацца краіны ЕС? Чаму для Лукашэнкі так важна ўсіх вызваленых у выніку дамоўленасцяў з Трампам выштурхнуць за мяжу і як мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл ў новых палітчных варунках? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.