Трамп думае пра Беларусь: ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” — эфір

Ігар Тышкевіч

Ігар Тышкевіч

У сваіх спробах намацаць слабое месца NATO Пуцін дайшоў да непрыхаваных ваенных правакацый, і ў Польшчы з-за расійскіх БПЛА ужо двойчы за апошнія некалькі дзён не толькі ў паветра ўзнімаліся самалёты, але і гучала паветраная трывога для звычайных грамадзян. Лукашэнка паспрабаваў давесці, што не мае да гэтых правакацый ніякага дачынення, але на фоне вучэнняў “Захад-2025” прагучала гэта для суседзяў непераканаўча. Адметна, што менавіта ў той дзень, калі расійскія дроны (у тым ліку) праз тэрыторыю Беларусі ляцелі ў Польшчу, у Мінск ехала амерыканская дэлегацыя для перамоў з Лукашэнкам. Вынікам якіх стала вызваленне на ўмовах прымусовай дэпартацыі з краіны 52 вязняў і зняццё амерыканскіх санкцый з “Белавіа”.

Чаго насамрэч імкнецца дасягнуць Пуцін сваімі правакацыямі краін ЕС і ці была рэакцыя NATO адпаведнай узроўню пагрозы? Якая роля Лукашэнкі ў пуцінскай вайне супраць “калектыўнага Захаду” і якія наступствы будуць ад закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю? Што не так з санкцыйным ціскам на рэжым, якога дамагаюцца пэўныя структуры дэмсіл, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам па палітвязнях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.