З чорнага спісу Еўрасаюза выключылі сем беларускіх кампаній і 24 асобы

Сем беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый выключаныя з спісу кампаній, якія раней трапілі пад санкцыі Еўрасаюза. Абноўлены спіс апублікаваны 31 кастрычніка на сайце Афіцыйнага часопіса Еўрасаюза.

Чыноўнікі:

Міхаіл Орда — кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў, былы кіраўнік БРСМ;

Аляксей Гусеў — былы першы намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта;

Сяргей Касцян — былы старшыня Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў, старшыня "Беларускага славянскага камітэта".

Бізнес:

Уладзімір Пефціеў;

Анатоль Тарнаўскі.

Суддзі:

Аксана Рэлява — былая суддзя Савецкага раёна Мінска;

Святлана Акуліч — былая суддзя Пухавіцкага раённага суда;

Аляксандр Хадановіч — былы суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска;

Ігар Крот — былы суддзя Мінскага гарадскога суда;

Іна Шайко — былая суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска;

Алена Ціцянкова — былая суддзя суда Партызанскага раёна Мінска

Дзмітрый Юферыцын — былы суддзя суда Ленінскага раёна Мінска;

Дзмітрый Аляксандраў — былы суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда.

СМІ:

Аляксей Міхальчанка — журналіст АНТ, які выйграў справу ў судзе ЕС;

Сяргей Гардзіенка — намеснік рэдактара газеты “СБ. Беларусь сегодня”;

Аляксандр Таранда — намеснік рэдактара газеты “СБ. Беларусь сегодня”;

Галіна Тарапецкая — намесніца рэдактара газеты “СБ. Беларусь сегодня”;

ЦВК:

Аляксандр Каляда — былы сябра ЦВК, былы старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі;

Надзея Кісялёва — былая сябра ЦВК,

Вячаслаў Крукоўскі — былы старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі;

Мікалай Стош — былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі;

Эдуард Падаляк — былы сябра ЦВК

Адукацыя:

Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Пётр Кухарчык — былы рэктар Беларускага педагагічнага універсітэта, памёр у сакавіку 2014 года); 

Санкцыі таксама знятыя з 7 прадпрыемстваў, якімі кіруюць Пефціеў, Тарнаўскі і Юрый Чыж:

“БТ Тэлекамунікацыі” (Пефціеў),

“Нафтахімтрэйдынг”, “Трайплфарм”, “Трайпл-Велес” (Чыж),

“Юнівест-М”; “Юніс-Ойл”, “Юнівестбудінвест” (Тарнаўскі).

Яшчэ 18 прадпрыемстваў і арганізацый, пераважна тыя, што знаходзяцца пад кантролем Чыжа і Пефціева, застаюцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.

Нагадаем, ЕС аднавіў дзеянне візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Пад дзеянне эканамічных санкцый трапілі кампаніі, якія, па ацэнцы ЕС, падтрымліваюць беларускі рэжым. Кожны год ЕС пераглядае санкцыйныя спісы.