З 2020-га беларусы "пастарэлі" на 1,2 гады

Нагадваем, узрост — гэта толькі лічба!

Нагадваем, узрост — гэта толькі лічба!

Сярэдні ўзрост па краіне на пачатак году склаў 41,9 года. У параўнанні з 2020-м беларусы "пастарэлі" на 1,2 года — тады паказчык складаў 40,7.

Крыху стрымлівае імклівы рост сярэдняга ўзросту Мінск — тут сярэдні ўзрост насельніцтва 41 год.

Сярод абласцей сама маладая — Брэсцкая, яе сярэдні ўзрост — 41,4 гады. За ёй з невялікім адрываем ідуць Гомельская, Мінская, Гродненская і Магілёўская вобласці. А самая сталая з усіх — Віцебская вобласць з сярэднім узростам 43,6 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.