З 1 верасня ў Беларусі павысяцца пенсіі
З 1 верасня ў Беларусі павысяцца працоўныя пенсіі. У сярэднім на 6,3%. Адпаведны ўказ быў падпісаны 20 жніўня. Ім прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій "у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў".
Тым часам рэальныя пенсіі ў нашай краіне зніжаюцца ўжо паўгода. Яны разлічваюцца з улікам цэн на тавары і платныя паслугі.