Юстына Карпіловіч: наша нацыянальная ідэя гучыць як беларуская мова

Юстына Карпіловіч / Еўрарадыё
19 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, паэтка, удзельніца сямейнага гурта “Бартосікі” Юстына Карпіловіч.
Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі нам не стае беларускасці, акрэсленасці нашай ідэнтычнасці. Мы хочам быць беларусамі, але часам гэта вельмі балюча. Бо мы сутыкаемся з пэўнымі невызначанасцямі нашай ідэнтычнасці і таго, што такое быць беларусам, і знаходзімся ў стане неразумення таго, навошта нам гэта вызначанасць патрэбная. Але некалі мы ўсё нявызначанае для сябе акрэслім, сфармулюем і боль пройдзе, перакананая Юстына Карпіловіч.
Пра тое, як не згубіцца ў эміграцыі, ці гатовая моладзь вярнуцца ў Беларусь і адбудоўваць Айчыну і навошта нам сёння “чапляцца” за беларускую мову, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юстынай Карпіловіч.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.