Юрый Стыльскі напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам
Юрый Стыльскі з "Дай Дарогу!" напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам з батальёна імя Кастуся Каліноўскага. "Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны", — спявае ён. Аўтарам тэксту з'яўляецца каліновец Радзівон Батулін.
Беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага фармуецца ў тэрытарыяльнай абароне Кіева.