Яшчэ трох чалавек прызналі палітвязнямі ў Беларусі

Спіс палітвязняў павялічыўся на тры прозвішчы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі дадаліся тры новыя палітвязні — Ігар Майсеенка, Алена Бобр, а таксама грамадзянін Эстоніі Алан Роя.
На сёння колькасць прызнаных палітвязняў у Беларусі складае 1257 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Агульная колькасць людзей, якія апынуліся за кратамі з палітычных матываў, яшчэ большая — пра некаторых праваабаронцы даведваюцца толькі пасля вызвалення.
Ігар Майсеенка асуджаны да пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
Алан Роя ўзяты пад варту паводле абвінавачвання ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў яго дзейнасці (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ўжо год.
Алена Бобр асуджаная на тры з паловай гады калоніі паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.