Японія можа ўвесці санкцыі супраць беларускага рэжыму на гэтым тыдні

Японія можа ўвесці санкцыі супраць беларускага рэжыму на гэтым тыдні

Ужо на гэтым тыдні Японія можа ўвесці санкцыі супраць афіцыйнага Мінска, заявіў прэм'ер-міністр краіны Фуміа Кісіда. Гэта будзе адказ на ўдзел беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны.

"Што датычыць санкцый супраць Беларусі, то з улікам яе відавочнай датычнасці да ўварвання Расіі на Украіну, то я разлічваю, што санкцыі супраць некаторых асоб, пачынаючы з прэзідэнта Лукашэнкі, і арганізацый, меры па абмежаванні экспарту будуць прынятыя ўжо на гэтым тыдні", — цытуе 1prime.ru словы Кісіды.

Японія ўжо прыняла санкцыі супраць Расіі. Пад забарону трапілі экспартна-імпартныя аперацыі, размяшчэнне новага суверэннага доўгу Расіі і аперацый з ім у Японіі. Потым санкцыі былі пашыраныя на замарожванне капіталаў, забарону на выдачу віз прыватным асобам і арганізацыям, замарожванне актываў фінансавых арганізацый Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.