Якія знакі падае кіраўніцтва Літвы Офісу Ціханоўскай і дэмсілам — эфір

Віціс Юрконіс

Віціс Юрконіс

Літва прыняла рашэнне зменьшыць узровень бяспекі для Святланы Ціханоўскай. І гэта рашэнне шмат для каго стала нечаканым і выклікала крытычныя заўвагі нават з боку былога міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Амаль адначасова з гэтым ў Літве ўзнік скандал з міністрам культуры, які не здолеў адказаць на пытанне: “Чый Крым?”. Дайшло нават да акцый “культурнага пратэсту”. І ўсё гэта на фоне атак мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы і эскалацыі напружання ў рэгіёне з боку Расіі…

Што стаіць за раптоўным рашэннем урада Літвы наконт узроўня бяспекі для Ціханоўскай і ці сапраўды тое рашэнне было нечаканым? Ці можна гэта рашэнне лічыць сігналам для усіх дэмсіл і ўвогуле беларусаў і што гэта за сігнал? Як Літва рэагуе на ініцыяваныя Трампам перамовы з Лукашэнкам і ці верыць у магчымасць адарваць Лукашэнку ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.