Як у Полацку затрымалі літоўскага наркадылера (відэа)
45-гадовы грамадзянін Літвы спрабаваў прадаць у беларускім горадзе больш за 450 грамаў какаіну.
Спецаперацыю правялі супрацоўнікі віцебскай міліцыі пры падтрымцы байцоў спецатрада хуткага рэагавання. Як адзначае "Ежедневник", канфіскаванага какаіну хапіла б для вырабу больш за тысячу разавых дозаў. Агульны яго кошт складае каля 60 тысяч долараў.
Распачатая крымінальная справа. Літоўцу пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — ria.ru