У хакейным чэмпіянаце Беларусі пабіліся брамнікі (відэа)
Адбылося гэта ўжо пасля заканчэння матча паміж "Дынама-Маладзечна" і "Віцебскам".
З'явілася відэа бойкі брамнікаў у рэгулярным хакейным чэмпіянаце Беларусі. Адбылася яна пасля заканчэння матча паміж камандамі "Дынама-Маладзечна" і "Віцебскам" (яго выйгралі госці з лікам 4:1). Як паведамляе "Прессбол", падчас пасляматчавага поціску рукі галкіпер гаспадароў пляцоўкі Павел Шагала накінуўся на брамніка гасцей Станіслава Артынскага. Адбылася бойка.
Абодва хакеісты атрымалі вялікія дысцыплінарныя штрафы (5+20 хвілін). Цікава, што Шагала правёў сустрэчу на лаўцы запасных.