Як пабачылі прыезд Лукашэнкі СМІ Пакістана і БЕЛТА (фота)
У гонар высокага госця быў дадзены 21-залпавы салют.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Пакістан з двухдзённым візітам. У аэрапорце яго сустракаў прэм'ер-міністр краіны Наваз Шарыф. У гонар высокага госця быў дадзены 21-залпавы салют.
Падчас візіту плануецца падпісаць шэраг міждзяржаўных дакументаў.
Прыбыццё кіраўніка Беларусі асвятлялі не толькі беларускія СМІ, але і пакістанскія. Еўрарадыё звярнула ўвагу на тое, якімі фатаграфіямі пакістанскія СМІ ілюструюць візіт Лукашэнкі.
Фота — БЕЛТА, radio.gov.pk, 92newshd.tv