Як новыя санкцыі ЕС супраць Расіі адаб’юцца на беларусах — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Еўрасаюз вырашыў адказаць на нежаданне Расіі спыняць вайну ва Украіне ўвядзеннем чарговага пакету санкцый. Якія закрануць галіну энергетыкі і банкаўскіх разлікаў. Што самае непрыемнае, закрануць гэтыя санкцыі найхутчэй і беларусаў, бо Беларусь дзякуючы Лукашэнку стала суагрэсарам у гэтай вайне. І прысутнасць прадстаўнікоў антысанкцыйнага крыла беларускіх дэмсіл у Брусэлі на пасяджэннях, дзе гэтыя санкцыі абмяркоўваліся, на намеры еўрачыноўнікаў і палітыкаў не паўплывалі. 

Што перашкодзіла Кавалеўскаму і яго аднадумцам пераканаць еўрачыноўнікаў у шкоднасці санкцыйнага ціску на Беларусь? Як змяняецца палітыка бяспекі Еўрасаюза і як гэтыя змены могуць адбіцца на беларусах? Ці знойдзе Масква месца для Мінска за сталом мірных перамоў па Украіне і чаму Рыжанкова так непакоіць лёс краін Балтыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.