Як Беламу дому не заблытацца ў дзвюх стратэгіях беларускіх дэмсіл — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Сустрэчы прадстаўнікоў дэмсіл з палітыкамі і чыноўнікамі ЗША і адміністрацыі Дональда Трампа ідуць амаль няспынна. Не паспеў з Вашынгтона вярнуцца дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, як туды завіталі прадстаўнікі іншага крыла на чале з Валерыем Кавалеўскім. І выглядае, што па адных вашынгтонскіх калідарах яны ходзяць з рознымі пасыламі: адныя заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, другія — за адмову ад яго. Праўда, і тыя, і іншыя хочуць па выніку дамагчымася перамоваў з рэжымам і вызвалення палітвязняў.

Ці зацікаўлены Вашынгтон у працягу перамоў з Мінскам і на якім месцы ў прыарытэтах пытанне вызвалення палітвязняў? Як звязаныя словы Сяргея Ціханоўскага і заклікі асобных літоўскіх палітыкаў пазбавіць Офіс Ціханоўскай акрэдытацыі? Ці ёсць у дэмсіл нейкі этычны кодэкс і якімі могуць быць наступствы парушэнняў этычных нормаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацьвяргах, два разы на месяц у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.