Вызвалены палітвязень Юрась Зянковіч

Юрась Зянковіч / "Беларусь 1"
Вызвалены з-за кратаў грамадзянін Беларусі і ЗША, палітвязень Юрась Зянковіч. Ён правёў у зняволенні чатыры гады.
Пра вызваленне беларуса з амерыканскім пашпартам паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. CNN удакладняе, што вызвалены — менавіта Зянковіч. Яго ўжо вывезлі з Беларусі ў Літву.
Юрась Зянковіч — юрыст, мае грамадзянства дзвюх краін — Беларусі і ЗША. У красавіку 2021 года яго затрымалі па абвінавачанні ва ўдзеле ў "змове" супраць Лукашэнкі. Хаця Зянковіч супрацоўнічаў са следствам і на судзе цалкам прызнаў віну, яго асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Потым над ім прайшлі яшчэ два суды, па выніках якіх да яго тэрміну дадалі яшчэ 2,5 года.
У верасні 2024-га на БТ паказалі тэлесюжэт з Зянковічам, у якім палітвязень папрасіў у Лукашэнкі памілавання.
Зранку 1 траўня з'явіліся звесткі, што з Літвы Зянковіч накіроўваецца ў Тэхас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.