Вынікі санкцый: літоўская чыгунка скароціць каля 2000 работнікаў
Літоўская чыгунка заявіла, што будзе вымушаная скараціць каля 2000 работнікаў. У тым ліку кампанія развітаецца з чвэрцю кіраўнікоў рознага ўзроўню, піша delfi.lt.
На выхадную дапамогу звольненым будзе вылучана 6 мільёнаў еўра.
Праз санкцыі, якімі Захад абклаў Расію і Беларусь, літоўская чыгунка страціла сёлета каля 25 мільёнаў тон грузаў — прыкладна палову ад грузаабароту, на які разлічвалі. Па прагнозах, кампанія страціць каля 150 мільёнаў еўра даходу.