Выхавацельку дзіцячага садка асудзілі на "хатнюю хімію" за пратэсты
Таццяна Крыклеўская / фота з яе старонки Вконтакте
"Хатнюю хімію" прысудзілі выхавацельцы мінскага дзіцячага садка за ўдзел у пратэстах. Таццяну Крыклеўскую асудзілі паводле "народнага" 42-га артыкула КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Наша Ніва".
Жанчыне 45 гадоў, яна родам са Слуцка. У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт па спецыяльнасці "настаўнік інклюзіўнай адукацыі".
У мінскім дзіцячым садку №549 Крыклеўская працавала настаўніцай-дэфектолагам. Тут ёсць групы для дзетак з парушэннямі маўлення і апорна-рухальнага апарату.