Вязні ў турме атрымоўвалі наркотыкі з дапамогай беспілотніка
Незвычайнае злачынства выкрылі ў аўстралійскім штаце Вікторыя.
Паліцыя арыштавала 28-гадовага мужчыну. Яго падазраюць у забяспечванні вязняў турмы Мельбурна наркотыкамі пры дапамозе беспілотніка.
У нядзелю робата з чатырма рухавікамі і невялікай колькасцю наркотыкаў знайшлі ў гэтай турме, перадае ВВС.
Фота — wikipedia.org