Вядомыя літаратары і журналісты згадваюць, як Ніл Гілевіч паўплываў на іх жыццё

Вядомыя літаратары і журналісты згадваюць, як Ніл Гілевіч паўплываў на іх жыццё

Народны паэт Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка. Яму было 84 гады. Пасля смерці ў 2014-м Рыгора Барадуліна Ніл Гілевіч быў апошнім народным паэтам, які жыў сярод нас.

Ніла Гілевіча пахаваюць 1 красавіка на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. Развітанне з пройдзе з 11.00 да 13.00 у Свята-Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску, на вуліцы Ракаўскай, 4. У 13.00 там жа пачнецца пахавальная царкоўная служба.

Ніл Гілевіч — ураджэнец вёскі Слабада Лагойскага раёна. Скончыў Мінскую педвучэльню і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у БДУ, быў першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1989 года ачольваў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, выступаў у абарону беларускай мовы. З 1991 года — народны паэт Беларусі.

Што літаратары і журналісты згадваюць пра Ніла Гілевіча і як ён паўплываў на лёс вядомых беларусаў?

 

"Ён мне пісаў буйным почыркам школьнага настаўніка"

Не так даўно пачула, што Ніл Сымонавіч Гілевіч скупаваты на цёплыя словы. І вельмі здзівілася. Бо ў сваім стале назапас...

Posted by Светлана Калинкина on 29 Сакавік 2016

"Дзякуй Богу за тое, што давялося яго ведаць, з ім спрачацца і дачакацца ад яго цёплых слоў падтрымкі"

Адышоў ад нас апошні Народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.Дзякуй Богу за тое, што давялося яго ведаць, з ім спрачацца і дачакацца ад яго цёплых слоў падтрымкі..

Posted by Александр Федута on 29 Сакавік 2016

"Гілевіч прасіў Казловіча, які, сам пісаў шыкоўныя вершы, даць мне шанец у паэзіі. І я яго атрымаў"

"Верш свой Нілу Сымонавічу паказаў. Ён яго прачытаў, і мы вярнуліся ў рэдакцыю. А далей Народны Паэт Беларусі за зачыненымі дзвярыма пра нешта размаўляў з Анатолем Казловічам. У рэшце рэшт верш надрукавалі"

Раз пораз і не ведаеш... Што напісаць ад такіх навін... Памёр Ніл Сымонавіч. А я помню, век не забуду нашу першую сустрэ...

Posted by Віталь Гарбузаў on 29 Сакавік 2016

"Прыходзілі да Вас у госці з Пракопавічам, а Вы прапаноўвалі маленькую чарачку на здароўе"

"Калі ў 16 гадоў мяне прымалі ў Саюз пісьменнікаў, адну з рэкамендацый да ўступленне мне даў Рыгор Барадулін (з якім Вы не былі сябрамі) — хаця па статуце мяне яшчэ нельга было прымаць, а Вы ўсталі на Радзе і ўступіліся"

Апошні беларускі Народны Паэт адляцеў. Ніл Гілевіч.Бывайце, Ніл Сымонавіч! Лёгкіх Нябёсаў...Дзякуй за ўсё! Няхай Ваш г...

Posted by Валярына Кустава on 29 Сакавік 2016

"Мне вельмі хацелася пабачыць Ніла Сымонавіча і расказаць, як шмат тады для мяне значыў ягоны адказ"

Калісьці ў Полацку я выдавала газетку (299 ас) - спачатку "Палімпсест", а потым "Полацкія лабірынты". Ну як выдавала - п...

Posted by Тацяна Нядбай on 29 Сакавік 2016

"Дзверы адчыніў просты дзядзька ў тапках, прывітаўся, завёў адразу ў пакой, дзе літаральна кожны сантыметр быў у кнігах"

Галоўная заслуга Гілевіча ў нашай гісторыі гэта, бясспрэчна, дзяржаўны статус беларускай мовы яшчэ ў БССР. З вершаў ягон...

Posted by Dźmitry Hurnievič on Tuesday, March 29, 2016

"Збор твораў у 23 тамах, які сам склаў і сам выдаў - за сваю пенсію"

Не стала Ніла Гілевіча. Апошняга Народнага паэта Беларусі. "Жывіцелем пустыні" называла яго Ларыса Геніюш. Жывіць пустын...

Posted by Скобла Михась on 29 Сакавік 2016

Ніл пайшоў,пасьпеўшы сярод іншага сказаць:"Увогуле, праца ў літаратуры — справа для людзей мужных. Баязьліўцу ня месца...

Posted by Славамір Адамовіч on 29 Сакавік 2016

Сябры, сёння 29 сакавіка ў 18 гадзін 30 хвілін перастала біцца сэрца вялікага Паэта, шчырага Патрыёта, аднаго з самых ад...

Posted by Эдуард Акулін on 29 Сакавік 2016

Ніл Гілевіч пазіруе Віктару Барабанцаву.Пазітыўны і вясёлы здымак зрабіў Яўген Коктыш.

Posted by Уладзімір Сцяпан on 29 Сакавік 2016

Вершы Ніла Гілевіча

 

Што дрыпаеш гэтак дробна на падагнутых нагах?
Роўна хадзі, брат, роўна! І кроку прыдай размах!
Шырока ступай і цвёрда! Паставу ў хадзе змяні!
Годна трымайся і горда! Ты — на сваёй зямлі.

Што ты пагляд панылы пад ногі ўпіраеш, у дол?
Што: табе — край нямілы? Родны прастор наўкол?
Смела, а не як злодзей, на свет і людзей зірні!
Годзе трымцець, брат, годзе! Ты — на сваёй зямлі.

Што ты ўсё шэптам, шэптам ды і на вуха яшчэ,
Нібы махляр з гешэфтам:
крый Бог — сакрэт “працячэ”.
Прэч адкінь гэту боязь! І праўду перад людзьмі
Кажы, брат, на поўны голас! Ты — на сваёй зямлі.

 

Я хаджу, закаханы у твае краявіды...

Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноў нясу табе ў споведзь i трывогi, i крыўды,
I надзеi, i ўцехi, i любоў, i грахi...

Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак -
Я вярнуся навечна ў засень клёнаў тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi ў роднай дуброве -
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.

 

Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем...

Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.

Нi таўсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апраўдаць гэту "чыннасць" не зможам павек,
Бо як правiльна ў кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.

 

Родная мова

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!

 

Я — беларус

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.

Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.

Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..

 

Паклон табе, мой беларускі краю!

Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песьні, што сьпяваю,
За шчасьце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
 

Аптымiсты мы, вiдаць, па духу...

Аптымiсты мы, вiдаць, па духу,
Калi ў вечнай з лёсам барацьбе
Ухiтраемся свой сум i скруху
Абярнуць у радасць для сябе.
Нераспешчаныя ўшчэнт дарамi,
Часам нават i балючы ўдар
Мы прымаем не як пакаранне,
Не як помсту лёсу, а як дар.
 

Падымiся над бядой i болем...

"Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек... "
Я - не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.
Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я ўздымуся... Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькаўшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!
 

Жыццё

Не стала маці, да якое нёс
Душу збалелую — паспавядацца.
Не стала бацькі, што прымаў да слёз
Прапашчы лёс зямлі і гаспадарства.

Не стала брата, што дарадцам быў,
Калі ўзнікала клопатнае штосьці.
Не стала і сястры, з якой любіў
Успомніць песні нашай маладосці.

Не стала ўжо і бальшыні сяброў, —
Каб пасядзець за чаркай і яшчэ раз
Адчуць, што хіжы век нас не развёў
I што нам шлях не засланіла шэрасць.

Не стала ўжо, прашу мне дараваць,
I закаханага ў жыццё паэта,
Што так любіў над вершам шчыраваць,
Як Усявышні над стварэннем света!

Таго паэта ўжо няма. Няма!
А сноўдае сярод руін былога
Яго двайнік. Не сільцеся дарма
Пазнаць у ім свайго братка старога.