Восеньскае абвастрэнне: чым небяспечныя сваркі ў сацсетках?
Як мы ні імкнёмся вырвацца з расійскага інфармацыйнага ці палітычнага парадку дня, але ён, між нашай волі, на нас уплывае. Гэтаксама як на нас уплываюць заходнія санкцыі. Не кажучы ўжо пра ўплыў на стан і настроі грамадства рэпрэсій.
Ці будзе нейкім чынам уплываць на Беларусь вынік расійскіх выбараў у Дзярждуму? Чаму Лукашэнка пачаў замоўчваць тэму канстытуцыйнай рэформы? Чаму ў сацсетках ізноў аднавіліся сваркі з абразамі сярод апанентаў рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Вольга Харламава.