Вікторыя Азаранка атрымала траўму на тэнісным турніры ў Ганконгу
Вікторыя Азаранка / twitter.com/OpenCourt
Беларуска Вікторыя Азаранка (19-ы нумар рэйтынгу WTA) праз траўму знялася з тэніснага турніру ў Ганконгу.
У матчы першага раўнда адзіночнага разраду наша суайчынніца сустракалася з прадстаўніцай Канады Лейлай Фернандэс (60). Першую партыю Азаранка выйграла — 6:2, другую саступіла — 3:6. А пасля гэтага наша тэнісістка не змагла працягнуць гульню.
У 1/8 фіналу Лейла Фернандэс сустрэнецца з расіянкай Мірай Андрэевай (50).