Віцяблянку арыштавалі за блакітныя і жоўтыя кветкі
27 лютага на плошчы Перамогі ў Віцебску міліцыянты затрымалі Кацярыну Бекан.
Нагодай, як паведамляюць праваабаронцы, сталі блакітна-жоўтыя кветкі ў руках у віцяблянкі. Міліцыянты склалі на яе пратакол паводле артыкула 24.23 КаАП — як за "несанкцыянаванае пікетаванне".
1 сакавіка стала вядома, што суд арыштаваў Кацярыну на 10 сутак.
Раней беларусаў арыштоўвалі і штрафавалі толькі за белыя і чырвоныя кветкі.