Віцебскі лекар Ігар Пастноў не галадуе

Пастноў пратэстуе супраць прымусовага псіхіятрычнага лекавання іншым чынам. Як інфармуе Радыё "Свабода", ён выказвае недавер медперсаналу: не размаўляе з ім і выконвае толькі самыя неабходныя фізічныя дзеянні.



Праваабаронцы Пятро Іваноў, які наведаў Пастнова, кажа, што той не ўстае з ложка і ляжыць тварам да сцяны. Каля дзвюх гадзін у чацвер з Пастновым размаўляў адвакат. Зараз рыхтуецца касацыйная скарга ў абласны суд на ранейшы прысуд, паводле якога Пастнова накіравалі на прымусовае лекаванне.



Нагадаем, 16 жніўня Ігара Пастнова змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне псіхіятрычнага шпіталя, дзе ён сам працаваў лекарам-псіхіятрам. Перад гэтым лекар размяшчаў на інтэрнэт-сервісе Youtube відэазвароты з крытыкай абласной сістэмы аховы здароўя. 21 жніўня Віцебскі райсуд прызначыў яму прымусовае лекаванне "паводле рашэння медыкаў". Суд быў закрыты, самога Пастнова ці яго адваката на ім не было.