Вера ў Пуціна: дзе пралічыўся Трамп і ці ідуць перамовы ЗША з Лукашэнкам — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Заявы пра хуткае з’яўленне “добрых навінаў” што да спынення агню і пачатку працэсу замірэння паміж Расіяй і Украінай гучаць з Белага дома з зайздроснай рэгулярнасцю. І з такой жа рэгулярнасцю гэтыя спадзяванні не спраўджваюцца. Што не замінае Трампу і яго камандзе не толькі “верыць Пуціну і яго імкненню да міру”, але і разважаць пра магчымасць аддаць Расіі шэраг украінскіх тэрыторый дзеля таго міру. Дарэчы, пра тэрыторыі: адзін з лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нечакана заявіў пра “беларускі Аўгустоў" і іншых польскіх мястэчак. Іншы ж пачаў разважаць пра аднаўленне “еўрапейскага фашызму” і яго планаў захопу Беларусі.

Ці варта спадзявацца, што Пуцін усё ж пагодзіцца на прапанаваны Трампам план міру ва Украіне і чаго чакаць ад прэзідэнта ЗША, калі ён усвядоміць нежаданне Масквы спыняць вайну? Ці можна купіць мір, аддаючы захопніку тэрыторыі Украіны і як сітуацыя няпэўнасці ў дасягненні міру ўплывае на Беларусь? Чаму прапагандысты загаварылі пра “еўрапейскі фашызм” і яго пагрозы ды пра “беларускія гарады” Польшчы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.