Вайскоўцы арыштавалі прэзідэнта Егіпта
Махамед Мурсі спачатку быў адхілены ад пасады, а затым узяты пад варту.
З заявай аб арышце прэзідэнта ў ноч на 4 ліпеня выступілі афіцыйныя прадстаўнікі руху “Браты-мусульмане”, які падтрымлівае Мурсі, інфармуе lenta.ru. Па словах прадстаўніка руху, разам з Мурсі пад варту ўзяты яго саветнік Эссам аль-Хаддад.
Інфармацыю аб арышце Мурсі пацвердзілі і крыніцы ў праваахоўных органах Егіпта. Па іх дадзеных, Мурсі змяшчаецца на тэрыторыі аднаго з аб'ектаў ваеннай выведкі.
3 ліпеня міністр абароны Егіпта Абдэль-Фаттах аль-Сісі ў тэлезвароце абвясціў аб зняцці Махамеда Мурсі з пасады прэзідэнта. Войска ўмяшалася ў палітычны крызіс у Егіпце пасля таго, як з 30 чэрвеня ў краіне праходзілі масавыя акцыі пратэсту, удзельнікі якіх патрабавалі ад Мурсі сысці ў адстаўку. Мурсі добраахвотна пакінуць свой пост адмовіўся. Войска запатрабавала ад апазіцыі і прэзідэнта да 3 ліпеня выпрацаваць сумесны план выхаду з палітычнага крызісу, аднак бакі да прызначанага тэрміну так і не здолелі дамовіцца.
Пасля выхаду ў эфір тэлезвароту міністра абароны Егіпта Мурсі заявіў, што па-ранейшаму застаецца законным прэзідэнтам Егіпта і заклікаў грамадзян абараніць легітымнасьць яго паўнамоцтваў. “Браты-мусульмане”, ужо назвалі сітуацыю “ваенным пераваротам”.