Ваяры Палка Каліноўскага развіталіся са сваім інструктарам
Развітанне з Мікалаем Молакавым / Полк Кастуся Каліноўскага
Ваяры палка імя Каліноўскага развіталіся са сваім інструктарам Мікалаем Молакавым. Яго пахавалі ў Жытоміры
"Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад'емнай часткай нашай гісторыі", — кажуць у Палку.
Молакаў — палкоўнік у адстаўцы. Ён ваяваў у Афганістане і ў іншых гарачых кропках. А ў 2014 годзе, нягледзячы на шаноўны ўзрост, дапамагаў адбіваць расійскую агрэсію ва Украіне. Яму быў 71 год.