Вальфовіч за год налічыў толькі 20 беспілотнікаў, якія заляталі ў Беларусь
Аляксандр Вальфовіч і беспілотнікі / vk.com/gpkgovby
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч за год налічыў толькі 20 беспілотнікаў, якія заляталі ў нашу краіну. Пра гэта ён заявіў у пятніцу, наведваючы беларуска-ўкраінскую мяжу. Паводле яго слоў, яшчэ 350 беспілотнікаў праляцела "ўздоўж нашай мяжы".
Між тым толькі за адзін дзень у лістападзе іх было 38 (абсалютны рэкорд), а за месяц 151! Пра гэта сведчаць падлікі тг-канала "Беларускі Гаюн".
Расійскія "шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. У беларускім войску адпрацоўваюць збіццё дронаў са стралковай зброі.